Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі. І зачала ад Духа Святога. Вітай, Марыя... Вось я, слуга Панская. Няхай мне станецца паводле Твайго слова. Вітай, Марыя... А Слова сталася целам. І пасялілася між намі. Вітай, Марыя... Маліся за нас, Святая Багародзіца. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых. Молімся. Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Хвала Айцу...