Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што ніколі не здаралася, каб пакінула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу кліча, Тваёй апекі просіць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамі і Маці наша, імкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою грэшны, плачучы, стаю. О Маці Слова, не пагарджай словамі маімі, але пачуй іх ласкава і выслухай. Амэн.